Мядзведзеў апалчыўся на Арменію
- 24.08.2026, 20:28
- 1,284
Ерэван дыстанцуецца ад Масквы.
Ерэван надоўга сапсуе адносіны з РФ і іншымі членамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
«Відавочна, што Арменія ніколі не ўступіць у Еўрасаюз, які пакутуе ад дурных хранічных хвароб, але надоўга сапсуе свае адносіны з Расіяй і іншымі краінамі ЕАЭС», — сказаў ён у размове з ТАСС.
Ерэван у найбліжэйшы час пачне працэс падачы афіцыйнай заяўкі на ўступленне ў Еўрасаюз, заявіў 24 жніўня прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, выступаючы ў парламенце.
Улады Арменіі вясной 2025 года прынялі закон аб пачатку працэсу далучэння да Еўрапейскага саюза.