23 жнiўня 2026, Нядзеля, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў анансаваў «ажыўленне» перагаворнага працэсу пра мір

Буданаў анансаваў «ажыўленне» перагаворнага працэсу пра мір

Паводле яго слоў, пэўныя сігналы ёсць.

Пакуль што рана казаць пра поўнае спыненне вайны. У той жа час Украіна ў найбліжэйшы час плануе актывізаваць перагаворны працэс з Расіяй.

Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў у адказ на пытанне журналісткі «24 Канала» Сафіі Трошчук.

Паводле слоў Буданава, ужо ёсць пэўныя сігналы аб магчымым аднаўленні перамоваў.

Адначасова кіраўнік Офіса ўкраінскага прэзідэнта падкрэсліў, што гаворка ідзе найперш пра тэхнічную частку перагаворнага працэсу, а не пра неадкладнае спыненне баявых дзеянняў.

Ён таксама дадаў, што далейшае развіццё сітуацыі будзе залежаць ад абставінаў і пакуль складана прадказаць, да чаго менавіта могуць прывесці гэтыя перамовы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках