Украіна і ЗША ўзгаднілі ідэі для спынення вайны
2- 23.08.2026, 16:42
- 1,368
Зяленскі раскрыў падрабязнасці плана.
Украіна і міжнародныя партнёры выпрацавалі тры ключавыя прапановы па спыненні вайны з РФ, якія ўжо ўзгодненыя з амерыканскімі і еўрапейскімі бакамі.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з журналістамі.
Паводле слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, падчас перамоваў са спецыяльным пасланнікам ЗША Сцівам Уіткофам і зяцем прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэдам Кушнэрам дамовіліся і змясцілі на адной старонцы абмеркавання, дзе сабраныя рэалістычныя сцэнары завяршэння баявых дзеянняў.
Гэты дакумент амерыканцы плануюць абмеркаваць як з Украінай, так і з РФ.
Цяпер на парадку дня знаходзяцца тры ключавыя пункты:
- Прыпыненне агню — гэта галоўная і першачарговая ідэя ў выпрацаваным дакуменце.
- Стварэнне свабоднай эканамічнай зоны — ініцыятыва ЗША, якая прадугледжвае сіметрычны адвод сіл. Украіна і РФ павінны зрабіць аднолькавыя крокі назад, сфармаваўшы буферную зону пад кіраваннем трэцяга боку.
= Гарантыі ад ЕС і НАТА — дакладнае вызначэнне дзеянняў Еўрапейскага Саюза і Альянсу, а таксама крокаў, на якія гатовая пайсці Украіна дзеля гэтага.
«Усе пазітыўна на гэта рэагуюць, што было прапанавана, пярэчанняў ні ў каго няма. Гэта тое, што ёсць сёння на стале», — падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што агучаныя ідэі не з'яўляюцца выключна ўкраінскімі. Гэта сумесны план з партнёрамі з ЗША і Еўропы, фіналізаваны па выніках кантактаў амерыканскага боку з Кіевам і Масквой.
Акрамя таго, паводле слоў Зяленскага, у ЗША ёсць яшчэ некалькі дадатковых ідэй, якімі яны плануюць падзяліцца ў найбліжэйшы час.