23 жнiўня 2026, Нядзеля, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белавежскай пушчы знайшлі тое, чаго не бачылі там з 1919 года

У Белавежскай пушчы знайшлі тое, чаго не бачылі там з 1919 года

Знаходку зрабіў вучоны падчас палявых даследаванняў.

У Белавежскай пушчы выявілі антытрыхію павіслую (Antitrichia curtipendula) - рэліктавы мох, які ў рэгіёне не фіксавалі пасля 1919 года. Знаходку зрабіў супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аляксей Астрэлін падчас палявых даследаванняў.

Для тэрыторыі сучаснай Беларусі гэта фактычна першая пацверджаная рэгістрацыя віду. У навуковых архівах захаваліся толькі два больш раннія згадванні антытрыхіі павіслай — у даследаваннях Блонскага, Эйсманда і Дрыммера 1888 года, а таксама Флейшэра 1919 года.

Блонскі пісаў, што знайшоў мох «адзін-адзіны раз на зрубленым дубе ў Гайнаўскай стражы паблізу ручая Лютоўня». Цяпер тэрыторыя гэтай стражы цалкам знаходзіцца ў польскай частцы Белавежскай пушчы.

Пасля 1919 года антытрыхію павіслую ў рэгіёне больш не знаходзілі. Новае месца росту выявілі таксама на дубе — у тэрмафільнай дуброве на тэрыторыі былога зубрапітомніка.

Прычым мох пасяліўся не на жывым дрэве, а на валежным ствале дуба, які зваліўся не менш як 20 гадоў таму.

«Глыбокая стадыя раскладання мёртвай драўніны стварыла тую самую спецыфічную фізіка-хімічную матрыцу і стабільны мікраклімат, без якіх існаванне гэтага капрызнага віду было б немагчымым», — растлумачылі спецыялісты.

У навуковым аддзеле нацыянальнага парку звяртаюць увагу: знаходка паказвае, якую ролю ў лясной экасістэме адыгрывае буйны валежнік. Яго выдаленне пазбаўляе некаторыя віды асяроддзя, неабходнага для існавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках