21 жнiўня 2026, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі канфіскавалі 20 тысяч SIM-картак

1
У Беларусі канфіскавалі 20 тысяч SIM-картак

Сілавікі заявілі пра выяўленне вузлоў сувязі махляроў.

У Беларусі сілавікі выявілі людзей, якія арганізавалі працу SIM-банкаў і GSM-шлюзаў. Аператыўнікі лічаць, што абсталяванне магло выкарыстоўвацца махлярскімі кол-цэнтрамі, паведамілі ў МУС.

Па звестках ведамства, падазраваных выявілі ў некалькіх рэгіёнах краіны. Яны размяшчалі абсталяванне ў сябе дома і забяспечвалі яго працу. Звязаныя паміж сабой прылады маглі кіравацца праз інтэрнэт з выкарыстаннем замежных сервераў.

МУС і Следчы камітэт паведамілі пра спыненне працы некалькіх такіх вузлоў сувязі. Падчас аперацыі канфіскавалі больш за 30 адзінак абсталявання і звыш 20 тысяч SIM-картак.

У СК удакладнілі, што з 2024 года трое мужчын ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў з Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей ператварылі свае кватэры ў тэхнічныя цэнтры. Па версіі следства, створаная імі інфраструктура дазваляла дыстанцыйна кіраваць тысячамі SIM-картак.

Праз гэтыя каналы махлярскія кол-цэнтры здзяйснялі масавыя абзвоны грамадзян, спрабуючы завалодаць іх грашыма. Акрамя таго, следства заяўляе, што інфраструктура магла выкарыстоўвацца для дзеянняў, якія ўяўлялі пагрозу нацыянальнай бяспецы і стабільнасці Беларусі і Саюзнай дзяржавы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках