21 жнiўня 2026, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«МТС, што адбываецца?»

«МТС, што адбываецца?»

Няма інтэрнэту, служба падтрымкі не адказвае.

Некалькі карыстальнікаў Threads паскардзіліся на праблемы з доступам да сеткі на гэтым тыдні.

«МТС, што адбываецца? – пытае @sweeta1602. - Другое адключэнне хатняга інтэрнэту за тыдзень (Мінск, Чыжоўка)! Першае было больш за паўдня.

Служба падтрымкі нічога не ведае, ні на адно пытанне адказаць не можа. Пісаць на электронную пошту бескарысна, там таксама нічога не ведаюць. Вы разумееце, што людзі працуюць і вучацца дыстанцыйна? Вашы «масавы збой, мы не ведаем, калі аднавіцца» - гэта нейкая поўная лухта! Разумею, што аператара трэба мяняць, але не разумею, чаму вы сабе дазваляеце так жахліва працаваць».

«Гэта сёння ва ўсіх так ці зноў толькі ў мяне? – пытае i_am_happy_every_day. – Добра, што хоць вай-фай працауе».

«Мінск, МТС, інтэрнэт другі дзень да вечара амаль ніякі, - піша safronov_aurum. - Што здарылася?».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках