13 верасня 2026, Нядзеля, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом высветліў, хто насамрэч прымае рашэнні ў Тэгеране

9
Белы дом высветліў, хто насамрэч прымае рашэнні ў Тэгеране

Трамп выкарыстаў сакрэтны канал сувязі з іранскімі сілавікамі.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў маі наўпрост выйшла на кіраўніцтва Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі, спрабуючы зразумець, хто насамрэч прымае рашэнні ў Тэгеране. Пасрэднікам стаў прэзідэнт Іракскага Курдыстана Нечырван Барзані, паведамляе Axios (пераклад — сайт Charter97.org).

Амерыканскія перамоўнікі прыйшлі да высновы, што міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы і спікер парламента Махамад Багер Галібаф могуць не мець паўнамоцтваў, каб дасягнуць канчатковай дамоўленасці. Адказ з Тэгерана таксама затрымліваўся больш чым на дзесяць дзён.

Каля 10 мая тадышняя дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Тулсі Габард звязалася з Барзані з адабрэння Трампа і віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Венса. Для яе было важна высветліць, ці падтрымлівае кіраўніцтва КВІР пазіцыю афіцыйных іранскіх перамоўцаў.

14 мая Барзані правёў у Эрбілі бяспечную размову з генералам Ахмадам Вахіды. Той заявіў, што цалкам падтрымлівае перамоўцаў і лічыць дыпламатычнае ўрэгуляванне пераважным варыянтам.

Пасля гэтага Вашынгтон прапанаваў правесці таемную сустрэчу амерыканскай і іранскай дэлегацый у Эрбілі. Тэгеран не адхіліў ідэю, але асцерагаўся ізраільскай разведкі і магчымых замахаў. Сустрэча так і не адбылася.

Цяпер пасярэднікамі паміж Вашынгтонам і Тэгеранам застаюцца Пакістан і Катар. Істотнага прагрэсу няма. Барзані працягвае прапаноўваць Беламу дому дапамогу ў аднаўленні перамоваў.

Галоўная праблема, на думку былога дарадцы Белага дома Брэта Макгерка, застаецца ранейшай — пазіцыя Ірана адносна Армузскага праліва наўрад ці зменіцца ў бліжэйшы час.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках