14 жнiўня 2026, Пятніца, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў уключыў рэтранслятары?

2
Лукашэнка зноў уключыў рэтранслятары?

Над Беларуссю зноў з’явіліся «Шахеды».

Украінскія маніторынгавыя каналы паведамляюць, што ў Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары, якія выкарыстоўваюцца для кіравання расійскімі дронамі-камікадзэ тыпу «Шахед». Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Оперативний інформ».

«Па стане на сёння ў Гомельскай вобласці Беларусі зафіксавана праца двух рэтранслятараў, якія выкарыстоўваюцца для кіравання «Шахедамі» ў Mesh-сетцы».

Mesh-сетка – гэта дэцэнтралізаваная сетка сувязі, у якой некалькі вузлоў злучаюцца адзін з адным і могуць перадаваць сігнал далей, выконваючы ролю своеасаблівых рэтранслятараў: даныя могуць ісці не праз адзін цэнтральны пункт, а па некалькіх маршрутах.

Акрамя таго, каналы паведамляюць пра расійскі БПЛА, які пэўны час знаходзіўся ў небе над тэрыторыяй Беларусі. А 15:19 паводле беларускага часу ён пераляцеў на тэрыторыю Украіны ў напрамку былой вёскі Клывіны, якая знаходзіцца ў зоне адчужэння.

Нагадаем, што ў віцебскіх пабліках мясцовыя жыхары паведамілі, што ў ноч на 14 жніўня чулі беспілотнік, гук быў падобны да рухавіка мапеда. У дзяржаўных медыя ніякай інфармацыі пра гэта няма.

19 чэрвеня Уладзімір Зяленскі паставіў Аляксандру Лукашэнку ўльтыматум: на працягу тыдня дэмантаваць рэтранслятары ў прыгранічных раёнах Беларусі. Зяленскі папярэдзіў, што ў выпадку невыканання патрабавання Украіна «зробіць гэта сама». Паводле ягонай заявы ад 24 чэрвеня, з 22 чэрвеня рэтранслятары ў Беларусі перасталі працаваць, аднак інфармацыі пра тое, ці былі яны дэмантаваныя, адключаныя беларускімі ўладамі або знішчаныя, не было.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках