Тыповыя варвары
3- Аббас Галлямов
- 9.08.2026, 8:48
- 7,210
Гэта формула вельмі дакладна характарызуе Пуціна і яго прыхільнікаў.
Готскі гісторык VI стагоддзя Іардан так апісваў тыповага варвара:
«Ён прагне закабалення сусвету, не шукае прычын для вайны, але — што б ні ўчыніў — тое і лічыць законным… Ён пагарджае правам і Божым законам».
Вось гэта формула «што б ні ўчыніў — тое і лічыць законным» вельмі дакладна характарызуе Пуціна і яго прыхільнікаў.
Калі Чачня спрабавала выйсці са складу Расіі — бамбіць яе было нармальна; калі ДНР і ЛНР паспрабавалі выйсці са складу Украіны — адразу абураюцца з нагоды «восем гадоў бамбілі Данбас».
Спачатку абвясцілі, што маюць гістарычныя правы на Крым; потым вырашылі, што прэтэндуюць яшчэ на чатыры ўкраінскія рэгіёны; а ў мінулым годзе пачалі казаць, што калі змогуць, то яшчэ і іншыя тэрыторыі прыхопяць.
Чаму? Таму што могуць.
Тыповыя варвары.
Аббас Галлямов, «Тэлеграм»