23 верасня 2026, Серада, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Беларуссю паранілі літоўскага памежніка

24
На мяжы з Беларуссю паранілі літоўскага памежніка

Мігранты спрабавалі адцягнуць яго на беларускі бок.

Падчас затрымання мігрантаў каля 20 замежнікаў напалі на памежнікаў. Інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі Капчаместскай памежнай заставы Варэнскага памежнага падраздзялення напрыканцы ліпеня. Адзін з памежнікаў атрымаў лёгкія траўмы, а мігранты спрабавалі адцягнуць яго ў бок беларускай тэрыторыі, паведаміў Lrytas.

Інфармацыю пра тое, што адзін з супрацоўнікаў знаходзіцца на бальнічным, парталу пацвердзіў старшыня прафсаюза ўстаноў дасудовага расследавання Віленскага ўезда Віталіюс Ягмінас.

Першым пра інцыдэнт на мінулым тыдні паведаміў партал Delfi. Паводле яго звестак, у Лаздзейскім раёне, на тэрыторыі Капчаместскай заставы, пасля выяўлення тунэля, выкапанага пад дзяржаўнай мяжой, чатыры памежнікі ўладкавалі засаду.

Памежнікі затрымалі некалькіх мігрантаў і надзелі на іх кайданкі, але падчас затрымання каля 20 замежнікаў напалі на супрацоўнікаў.

Апошнім давялося ўцякаць, у той час як нелегальныя мігранты, у тым ліку і тыя, што былі ў кайданках, збеглі ў Беларусь. Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведамляла пра знойдзены тунэль і збеглых мігрантаў, але пра напад на супрацоўнікаў замоўчала.

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустамас Любаевас неаднаразова абвяргаў сцверджанні пра тое, што на супрацоўнікаў магло быць здзейснена нападзенне. Паводле яго слоў, Службе не ўдалося ўстанавіць такі факт.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках