Беларускі студэнт даў урок суседу па пакоі, які падтрымлівае Расію
12- 11.08.2026, 22:29
- 22,424
Фота з асабістага архіва
Відэа стала вірусным.
Беларускі студэнт амерыканскага ўніверсітэта Глеб Вашкевіч даў урок свайму суседу па пакоі, які падтрымлівае расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна — ён абклеіў дзверы дзясяткамі налепак у падтрымку суверэнітэту Украіны. Відэа з вынікам набрала больш за 40 тысяч лайкаў.
Пра гэта Вашкевіч расказаў у публікацыі ў Instagram. У адказ прарасійскі сусед паскардзіўся адміністрацыі інтэрната і кампуса, а заадно абвінаваціў беларускага студэнта ў расізме — толькі за тое, што той адкрыта выступіў супраць ягоных поглядаў.
Паводле Вашкевіча, скарга суседа ні да чаго не прывяла: ілжывага даносчыка прымусілі перасяліцца ў іншы інтэрнат.
У каментарыях, як заўважыў «Обозреватель», карыстальнікі сеткі актыўна падтрымалі беларускага студэнта. Пры гэтым многіх здзіўляла, чаму навучальная ўстанова дагэтуль не адлічыла суседа за падтрымку краіны-агрэсара.