«Дрэва надвое разламала бус»
1- 13.08.2026, 21:07
- 1,866
Відавочца распавёў пра здарэнне з беларускімі турыстамі ў Грузіі.
Беларус, які стаў выпадковым відавочцам жудаснай аварыі, у якую трапіў мікрааўтобус з беларускімі турыстамі ў Грузіі, распавёў падрабязнасці таго, што ён бачыў, у Threads.
«Пры мне прыехалі 4 хуткія і ратавальнікі, дасталі дзяцей і далі ім абязбольвальныя і ваду.
Дэталёва і сам агледзеў месца аварыі, спытаў у знаёмага кіроўцы і яшчэ аднаго сведкі ДТЗ. Казалі, што перагрэліся тармазы, яны сталі мяккімі, і бус пакаціўся з вялікай хуткасцю на павароце. Бус перакуліўся, вылецеў за агароджу і моцна ўдарыўся дахам аб дрэва.
Дрэва напалам разламала бус, частка людзей вылецела праз вокны ў абрыў, а частку людзей паламаны напалам бус моцна заціснуў паміж сваімі паловамі, яны павіслі ў крыві і загінулі імгненна.
Таксама некалькі чалавек крычалі ад болю, іх заціснула зверху, іх выцягвалі ратавальнікі.
Адбылося гэта ўжо амаль у самым нізе дарогі з Гоміс Мта да Азургэці. А мы туды з сябрамі, наадварот, падымаліся, каб неба паздымаць з вышыні.
Пазней яшчэ казалі, што кіроўца выскачыў з буса перад самым ДТЗ. І быў жа цэлы бус з беларусамі…
Сам па сабе дзень быў жудасны: мы ўбачылі ажно 4 ДТЗ ад самога Батумі, дзе хтосьці заляцеў на капот, грузавік, што ўрэзаўся ў дрэва, згарэлую фуру і да таго ж гэта жудаснае ДТЗ у гарах», — напісаў відавочца трагедыі.
Паглядзець у Threads
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам мікрааўтобуса, які перавозіў грамадзян Беларусі, адбылося 12 жніўня ў грузінскім рэгіёне Гурыя.
У мікрааўтобусе знаходзіліся 19 грамадзян Беларусі. Чатыры чалавекі загінулі, 15 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых — шасцёра непаўналетніх.