Паніку ў момант атакі дронаў на Зялёнадольск у Татарстане паказалі на відэа
2- 31.07.2026, 8:56
- 3,474
Апублікаваныя новыя кадры.
У Зялёнадольску (Татарстан) атакаваны лагістычны цэнтр Wildberries, вынікае з OSINT-аналізу ASTRA.
Згодна з аналізам кадраў ад відавочцаў, пад атаку трапіў лагістычны комплекс Wildberries, размешчаны па адрасе: Рэспубліка Татарстан, Зялёнадольскі раён, прамысловая пляцоўка «Зялёнадольск», 20.
Па наяўных кадрах бачна, што пасля атакі назіраецца задымленне над будынкам комплексу.
Гэты склад WB дроны ўжо атакавалі 23 ліпеня. Аднак відэа, якое знялі відавочцы, дэманструе, што дрон не трапіў у лагістычны цэнтр «Ozon», кампаніі, якая з'яўляецца галоўным канкурэнтам Wildberries у Расіі.
Таксама раніцай 31 ліпеня жыхары Казані і прыгарада паведамлялі пра выбухі. І былі чутныя выбухі, або, як іх называюць у Расіі, «хлопкі», у Елабузе. Менавіта там знаходзіцца эканамічная зона «Алабуга», дзе вырабляюць расійскія ўдарныя дроны «Шахед».
Склад WB у Зялёнадольску дроны ўжо атакавалі 23 ліпеня.