У Мінску прадаюць незвычайную кватэру з мінулага
3- 28.07.2026, 16:48
- 2,298
Вінтажную трохпакаёвую кватэру з трохметровымі столямі ацанілі ў $210 тысяч.
Да кватэр у «сталінках» людзі часцяком ставяцца з трапятаннем, піша Onlíner. Нават калі патрэбная мадэрнізацыя, у такім жыллі стараюцца рабіць рамонт з захаваннем старадаўніх артэфактаў кшталту ляпніны або фігурных разетак для люстраў. А часам інтэр’ер цалкам стылізуюць пад даўніну: вінтажная мэбля і ўвогуле лямпавая атмасфера. Падобная кватэра цяпер прадаецца ў Мінску на вуліцы Кальварыйскай. Глядзіш на яе — і ўміляешся.
Трохпакаёвая кватэра плошчай 79,5 кв. м размешчаная ў пяціпавярхоўцы на вуліцы Кальварыйскай, 5. Гэта дом у стылі савецкага неакласіцызму, які быў пабудаваны ў перыяд з 1958 па 1960 гады. У 2020 годзе прайшоў капітальны рамонт.

У кватэры ёсць невялікі балкон. Прыкметы «сталінкі» ў наяўнасці: жалезабетонныя перакрыцці, прадуманая планіроўка і трохметровыя столі.

Інтэр’ер выглядае вінтажна, быццам уварваўся ў нашу рэальнасць са старадаўніх фотаздымкаў. Аднак сам рамонт свежы:
— У кватэры зроблены рамонт са зменай падлогі, усіх труб і электраправодкі, — піша рыэлтар.
Кошт гэтай вайбавай «сталінкі» — 605 000 рублёў, або $210 033 па курсе.







