28 лiпеня 2026, aўторак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адысэя» Нолана ўсталявала новы рэкорд сусветнага пракату

3
«Адысэя» Нолана ўсталявала новы рэкорд сусветнага пракату

Фільм імкліва набліжаецца да адзнакі $640 млн сусветных збораў.

Фільм Крыстафера Нолана «Адысэя» упэўнена замацаваўся на вяршыні сусветнага пракату і імкліва набліжаецца да адзнакі 640 млн долараў сусветных збораў. Па выніках другога ўікэнду карціна сабрала 215,3 млн долараў, страціўшы толькі 18% у параўнанні з дэбютам — вынік, які аналітыкі называюць выключна моцным для праекта такога маштабу, піша Deadline (пераклад — сайт Charter97.org).

Асабліва ўражвальныя паказчыкі дэманструюць кінатэатры IMAX. На сённяшні дзень яны прынеслі фільму ўжо 140 млн долараў, што складае больш за палову сусветных збораў. Другі ўікэнд стаў самым паспяховым у гісторыі IMAX для фільма на другой тыдні пракату.

«Большасць сеансаў у фармаце 70-міліметровага IMAX ужо распрададзена да верасня», — піша Deadline.

Карціна паказвае высокую ўстойлівасць практычна на ўсіх ключавых рынках. У Вялікабрытаніі зборы ў другі ўікэнд знізіліся ўсяго на 11%, у Германіі — на 7%, у Аўстраліі — на 16%, а ў Мексіцы — толькі на 2%. У Францыі, Італіі, Іспаніі, Германіі і шэрагу іншых краін фільм захоўвае першае месца ў пракаце.

Пры гэтым «Адысэя» ўжо апярэджвае па тэмпах касавых збораў папярэднія фільмы Нолана, уключаючы «Опэнгаймер», «Інтэрстэлар», «Дзюнкерк», «Довад» і «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды».

«Фільм усталяваў рэкорд па зборах другога ўікэнду ў гісторыі IMAX», — адзначае выданне.

Пры захаванні цяперашняй дынамікі «Адысэя» неўзабаве пераадолее мяжу ў 1 млрд долараў, стаўшы адным з самых паспяховых праектаў у кар’еры Крыстафера Нолана і адным з найбуйнейшых касавых хітоў 2026 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках