У Белым доме пачалася сустрэча Трампа і Зяленскага
- 28.07.2026, 17:32
Фота: president.gov.ua
Перамовы праходзяць у закрытым для прэсы фармаце.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Белы дом на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведамляе «РБК-Украіна».
Пра прыезд украінскага лідара стала вядома каля 16:40 па мінскім часе.
Карэспандэнт DW Міхаіл Камадоўскі са спасылкай на Белы дом паведаміў у сацыяльнай сетцы X, што сустрэча прэзідэнтаў пачалася а 16:47 па мінскім часе.
HAPPENING NOW!! Zelensky arrives at White House to meet Trump
🎥@RFERL pic.twitter.com/ZUGhQaoWY0
— Alex Raufoglu (@ralexdc) July 28, 2026
Перамовы праходзяць за зачыненымі дзвярыма. Чакаецца, што галоўнымі тэмамі стануць узмацненне ўкраінскай супрацьпаветранай абароны, стратэгічнае супрацоўніцтва Кіева і Вашынгтона, а таксама магчымыя крокі дзеля завяршэння вайны.