На Камароўцы прыдумалі пастку для аматараў мяць садавіну
5- 25.07.2026, 18:19
- 3,496
Крэатыўная ідэя прадавачкі выклікала бурнае абмеркаванне.
Шматлікія наведвальнікі рынкаў аддаюць перавагу правяраць тавар на дотык, каб выбраць найлепшую садавіну і гародніну, піша Blizko.by. Але такія спосабы вельмі часта шкодзяць прадуктам, з-за чаго яны цямнеюць і псуюцца. Таму прадаўцы пакідаюць побач з прылаўкам шыльды «Не чапаць», аднак знаходзяцца і больш крэатыўныя рашэнні праблемы. Адна з іх заўважыла карыстальніца Threads Вольга.
Дзяўчына прыйшла па пакупкі на Камароўскі рынак і на адным з прылаўкаў з садавіной убачыла цацку-антыстрэс. Высветлілася, што прадавачка спецыяльна размясціла «мялку» для аматараў памацаць садавіну.
Беларусы ў каментарыях ацанілі задуму, аднак некаторыя адзначылі, што наведвальнікі мнуць садавіну не дзеля таго, каб размяць рукі, а каб праверыць мяккасць пладоў:
«Людзі чапаюць садавіну, каб выбраць найлепшую, а не проста памацаць што-небудзь».
«Каб вызначыць салодкасць, даюць пакаштаваць, але нашым людзям абавязкова трэба памацаць. Малайчына жанчына».
«Гэта геніяльна. І тавар не псуецца, і рукі занятыя».