Дым ад пажару на складзе Wildberries расцягнуўся на 250 кіламетраў
4- 7,642
Вялізнае воблака ўжо падступілася да мяжы Арлоўскай вобласці.
Дымавое воблака ад пажараў у Падмаскоўі, дзе ў суботу беспілотнікамі быў атакаваны лагістычны хаб Wildberries, расцягнулася на 250 км і ўпрытул наблізілася да мяжы Арлоўскай вобласці, вынікае з дадзеных NASA.
Воблака плошчай каля 18 тысяч кв км, якое ўтрымлівае ў тым ліку дробнадысперсныя часціцы і аэразолі, заняло каля траціны тэрыторыі Калужскай вобласці (уключна з Калугою), невялікія ўчасткі Тульскай вобласці (уздоўж усёй мяжы з Калужскай), а яго ніжні ўскраек знаходзіцца на адлегласці ўсяго 15 км ад Арлоўскай вобласці, сведчыць дэтэктар пажараў NASA FIRMS па стане на 21.08 па Мінску.

Акрамя лагістычнага парка Wildberries у Электрасталі, найбуйнейшага хаба галоўнага расійскага маркетплэйса, пад удар БПЛА ў суботу таксама трапіла нафтабаза ў Нагінску. На яе тэрыторыі знаходзяцца 24 рэзервуары для захоўвання бензіну, дызельнага паліва і авіякірасіну агульным аб'ёмам 11,5 тысячы кубаметраў.