16 лiпеня 2026, Чацвер, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На польска-беларускай мяжы пачаўся рамонт дарогі

На польска-беларускай мяжы пачаўся рамонт дарогі
Ілюстрацыйнае фота

Чарга грузавікоў можа павялічыцца.

На тэрмінале «Каросчын» пачаліся дарожныя работы, з-за якіх час чакання грузавікоў на ўезд у Польшчу праз «Казловічы — Кукурыкі» можа павялічыцца

Люблінскае ўпраўленне мытна-падатковай службы папярэдзіла пра магчымы рост простаю фур на мяжы. Прычына — рамонт пакрыцця на ўязной пляцоўцы пункта пропуску. Частка ўнутраных манеўравых дарог на час работ перакрытая, што паменшыла колькасць даступных паркавальных месцаў і запаволіла выезд транспарту з тэрмінала. На аб'екце часова змененая схема арганізацыі руху. Работы плануюць завяршыць прыкладна за тры месяцы — да сярэдзіны кастрычніка.

Паводле даных Дзяржпамежкамітэта Беларусі, за мінулыя суткі польскія і літоўскія кантралюючыя службы апрацавалі толькі каля чвэрці грузавікоў ад звычайнага аб'ёму.

Сітуацыя на іншых пераходах на раніцу 16 ліпеня:

Літва, «Мядзінінкай» («Каменны Лог»): на 10:00 ўезду чакалі 110 фур; за суткі аформлена толькі каля 20% цяжкагрузных аўтамабіляў ад нормы.

Літва, «Шальчынінкай» («Беняконі»): чарга — 80 грузавікоў, аформлена 36% ад нормы.

Польшча, «Баброўнікі» («Бераставіца»): прынята на тэрыторыю каля 21% фур.

Асобна фіксуецца чарга легкавога транспарту — каля 300 аўтамабіляў перад пераходамі «Кузьніца Беластоцкая» («Брузгі»), «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»). За суткі аформлена 43% легкавых аўтамабіляў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках