Расія атакавала ў Чорным моры замежныя гандлёвыя караблі
1- 14.07.2026, 22:16
- 2,996
Капітан аднаго з іх загінуў.
Армія РФ нанесла ўдары па замежных грамадзянскіх гандлёвых судах у акваторыі Чорнага мора і ў порце Адэсы. Пра гэта паведаміў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласці Алег Кіпер.
— Увечары вораг нанёс чарговы ўдар па портавай інфраструктуры Адэшчыны. Падчас атакі варожы БПЛА паразіў грамадзянскае судна пад сцягам Маршалавых астравоў, пашкодзіўшы надбудову судна. На борце ўзнік пажар.
На жаль, у выніку атакі загінулі два чалавекі, — паведаміў Кіпер.
Таксама, паводле яго слоў, 14 чэрвеня ў Чорным моры былі атакаваныя два гандлёвыя судны — пад сцягамі Танзаніі і Ліберыі. Капітан аднаго з караблёў загінуў, трое чальцоў экіпажа атрымалі раненні.
Алег Кіпер адзначыў, што, наносячы ўдары па мірных людзях і па аб’ектах грамадзянскай інфраструктуры, Расія парушае міжнароднае гуманітарнае права.