Трамп абвясціў пра вывад амерыканскіх войскаў з Іраку
1- 14.07.2026, 22:02
Прэзідэнт ЗША адзначыў, што адносіны паміж дзвюма краінамі перайшлі ў новую фазу.
ЗША больш не лічаць неабходным захоўваць вайсковую прысутнасць у Іраку. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Дональд Трамп на сустрэчы з іракскім прэм’ер-міністрам Алі Фаліхам аз-Зейді у Белым доме, перадае Iraqi News.
Прэзідэнт ЗША адзначыў, што адносіны паміж дзвюма краінамі перайшлі ў новую фазу. Паводле яго слоў, вайскоўцы Пентагона знаходзіліся ў Іраку дзеля абароны, але цяпер у гэтым больш няма патрэбы.
Трамп таксама растлумачыў, што рэгіянальная абстаноўка змянілася праз аслабленне Ірана, які больш не ўяўляе пагрозы для Багдада.
Аз-Зейді пацвердзіў, што яго ўрад мае намер да верасня ўзяць пад кантроль усё ўзбраенне, што знаходзіцца ў падтрымліваных Іранам угрупаванняў, і перадаць яго дзяржаве.
«Мы глядзім у будучыню», — заявіў ён.
Iraqi News адзначае, што сустрэча прадэманстравала зрух акцэнтаў у амерыкана-іракскіх адносінах з вайсковага супрацоўніцтва на эканамічнае і інстытуцыйнае, паколькі Трамп і аз-Зейді гаварылі пра інвестыцыі і рэформы, амаль не закранаючы вайсковую місію ЗША.