Супраць былога палітвязня Паўла Мажэйкі ўзбудзілі новую крымінальную справу
3- 13.07.2026, 12:44
- 1,056
Фота: БАЖ
Пра гэта стала вядома гродзенскім праваабаронцам.
Супраць былога палітвязня, журналіста Паўла Мажэйкі, які цяпер знаходзіцца ў эміграцыі, ўзбудзілі новую крымінальную справу. Пра гэта паведамілі гродзенскія праваабаронцы.
Справу ўзбудзілі яшчэ 11 мая, мяркуецца, па адной з «палітычных» артыкулаў — арт. 361–4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
«Не ведаю, чаго дакладна датычыцца заведзеная справа. Ведаю пра дзясяткі «працэсуальных дзеянняў» адносна маіх сваякоў і знаёмых: вобшукі, допыты, «нефармальныя размовы», — распавёў Павал.
Нагадаем, у ліпені 2023 года Паўла Мажэйку асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
11 верасня 2025 года Мажэйка быў вызвалены і вывезены ў Літву разам з іншымі палітвязнямі.