11 лiпеня 2026, Субота, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fiat Topolino Abarth гучыць недарэчна, але гэта можа стаць рэальнасцю

3
Fiat Topolino Abarth гучыць недарэчна, але гэта можа стаць рэальнасцю
Фота: Fiat

У кампаніі лічаць, што такая версія спадабаецца юным пакупнікам.

Fiat разглядае магчымасць выпуску спартыўнай версіі кампактнага электрамабіля Topolino пад брэндам Abarth. Нягледзячы на сціплыя характарыстыкі мадэлі, кіраўніцтва кампаніі ўпэўненае, што такі аўтамабіль здольны стаць сапраўдным хітом сярод моладзі, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).

Пра магчымую навінку распавёў кіраўнік Fiat Алів'е Франсуа. Паводле яго слоў, праект ужо знаходзіцца ў распрацоўцы, і яго з'яўленне цалкам рэальнае. Галоўная мэта — зрабіць Topolino больш прывабным для маладых пакупнікоў.

Сёння Topolino — звышкампактны гарадскі электрамабіль з рухавіком магутнасцю ўсяго 8 к.с., максімальнай хуткасцю 30 км/г і запасам ходу прыкладна 74 км. Мадэль каштуе каля 15 000 долараў. Гэта самы даступны новы аўтамабіль на рынку.

У Еўропе Topolino адносіцца да катэгорыі лёгкіх квадрацыклаў, якімі ў шэрагу краін дазволена кіраваць ужо з 14 гадоў. Менавіта таму Fiat разлічвае зацікавіць падлеткаў спартыўнай версіяй. Паводле слоў кіраўніка еўрапейскага падраздзялення Fiat і Abarth Гаэтана Торэлы, цяперашні Topolino ужо лідзіруе па продажах сярод квадрацыклаў у Італіі, аднак пакуль не заваяваў сімпатыяў пакупнікоў 16–17 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках