«Беларусбанк» увёў змены па крэдытаванні Geely
3- 10.07.2026, 18:05
- 1,058
Крэдыт можна атрымаць максімум на 10 гадоў.
«Беларусбанк» пашырыў спіс аўтамабіляў Geely, на якія выдае крэдыты. У яго ўключылі электрамабілі EX2 і EX5, якія выраблены ў Кітаі і ўвезеныя ў нашу краіну.
«Цяпер кліенты банка могуць набыць электрамабілі імпартнай вытворчасці ў дылераў „БелДжы“, атрымаўшы крэдыт на суму да 90% кошту аўтамабіля», — паведаміла фінансавая ўстанова.
Крэдыт можна атрымаць максімум на 10 гадоў. Працэнтная стаўка на льготны перыяд — першыя 12 месяцаў — будзе ад 5,5 да 6% у залежнасці ад таго, дзе ён будзе аформлены — анлайн ці ў касе. Пасля гэтага яна вырасце да 16% гадавых.
Раней «Беларусбанк» у канцы чэрвеня вярнуў крэдытаванне Geely для пяці мадэляў — Coolray, Atlas, Monjaro, Preface, EX5.