«Цяпер баюся ездзіць там з грашыма»
1- 10.07.2026, 17:21
- 3,278
Беларуска распавяла пра незвычайны гандаль пад Мінскам.
На выездзе з Мінска ў бок Брэста вадзіцеляў сустракаюць мядзведзі, зайцы, савы і казулі. Праўда, не сапраўдныя, а драўляныя. Цэлы прычэп фігур з дуба і асіны заўважыла чытачка выдання «Смартпрэс».


«Для такіх твораў мастацтва цэны проста да непрыстойнасці нізкія», — лічыць мінчанка.


Каля дзесяці хвілін пакупніца разглядала драўляных звяроў і спрабавала выбраць кагосьці аднаго. У выніку не атрымалася: дадому разам з Аленай адправіліся мядзведзяня і сава.


«Аддала апошнія грошы з карткі. Цяпер я баюся ездзіць каля гэтага месца з грашыма: раптам забяру цэлы прычэп», — пажартавала жанчына.