Розныя вымярэнні
1- Гары Каспараў
- 8.07.2026, 11:06
- 2,036
Паміж Украінай і Расіяй нельга ставіць знак роўнасці.
Трэба яшчэ раз паўтарыць для ўсіх гэтых кыневых, галяміных і іншых, хто спрабуе навязваць думку пра тое, што паміж Расіяй і Украінай існуе хаця б якая-небудзь маральная сіметрыя.
Украіна не наносіць наўмысных удараў па расійскай грамадзянскай інфраструктуры. Мне не вядомы ніводны выпадак, калі б Украіна мэтава наносіла ўдары па грамадзянскіх аб'ектах. Украіна, калі б хацела, магла б заваліць Маскву трупамі. Магчымасці для забойстваў расіян у яе велізарныя — асабліва з улікам таго, што расійская СПА засяроджаная на абароне дыктатара.
Расія ж, наадварот, свядома забівае грамадзянскае насельніцтва. Паміж Расіяй і Украінай не проста не можа быць знака роўнасці — тут увогуле няма прасторы для параўнання. Гэта краіны, што жывуць сёння ў зусім розных вымярэннях. Расія — фашысцкая дыктатура, краіна сярэднявечнага варварства, якая не прызнае ні закону, ні маралі. Украіна — краіна, якая ў жудаснай вайне, пад пастаяннымі ўдарамі, усё роўна імкнецца прытрымлівацца правілаў.
І таму любы голас з Расіі, які спрабуе размываць гэтую відавочную мяжу, аб'ектыўна працуе на Пуціна. Калі ва ўмовах татальнай фашысцкай дыктатуры хтосьці адтуль спрабуе паставіць у адзін шэраг агрэсара і яго ахвяру, трэба разумець відавочную рэч: калі чалавек, знаходзячыся ў Расіі, можа рабіць нейкія заявы і пры гэтым заставацца на свабодзе, значыць, гэта камусьці трэба. У дыктатуры такога ўзроўню апазіцыі не можа быць па вызначэнні. Усё, што сёння там існуе, патрэбна толькі для таго, каб падыгрываць Крамлю і апраўдваць яго злачынствы.
Гары Каспараў, Telegram