6 лiпеня 2026, панядзелак, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ну вось, прыйшоў твой час, Саша»

20
«Ну вось, прыйшоў твой час, Саша»
Фота: Reuters

Лукашэнку загналі ў пастку.

Як Пуцін загнаў Лукашэнку ў пастку на Валдаі і да чаго насамрэч схілялі кіраўніка Беларусі? Аналітык Сяргей Чалы прапануе сваю версію таго, што адбываецца.

— Навошта ж Пуцін выклікаў Лукашэнку? Здагадкі пра гэта можна, калі паслухаць інтэрв'ю прэзідэнта Расіі прапагандысту Зарубіну, а менавіта той кавалак, які ў выніку выкінулі, — звяртае ўвагу Сяргей Чалы на канале «Белсат».

У прыватнасці, той фрагмент, дзе Пуцін распавёў, што запрасіў далучыцца да гэтай двухдзённай размовы старшыню ўрада Расіі Міхаіла Мішусціна — каб «абмеркаваць пытанні эканамічнага характару».

— Вось пра што гаворка! Ён жа па сутнасці загнаў Лукашэнку ў пастку. Той думаў, што размовы будуць адзін на адзін. І тут адразу ў галаве ўсплывае вобраз з фільма «Варыянт Амега», калі савецкага разведчыка, якога іграў Алег Даль, павінны былі катваць гестапаўцы, а ўсё, што паказалі, — як прыходзіць лекар і раскладвае інструменты. Прыблізна такую ж ролю выконваў Мішусцін.

Аналітык упэўнены, што сустрэча з Мішусціным стала для Лукашэнкі нечаканасцю. Бо Лукашэнка яшчэ напярэдадні паездкі пагаварыў з кіраўніком беларускага ўрада Турчынам і прасіў пераказаць яму вынікі зносін з Мішусціным. З гэтай жа прычыны ён і не ўзяў з сабой у турнэ Турчына.

— А для чаго Мішусцін там (на Валдаі) з’явіўся? Менавіта для таго, каб растлумачыць: «Саша, ну ты разумееш, што з табой будзе, калі ты, напрыклад, не згадзішся з тым, да чаго мы цябе цяпер тут усе разам схіляем?»

Я добра ўяўляю сабе гэтую размову: «Памятаеш, Саша, як ты радаваўся, што мы ў цябе ядзерную зброю размясцілі, як ты казаў, што яна там быццам нават і твая? Як пастаянна распавядаў, што ты разам з намі. Ну вось, прыйшоў твой час, Саша».

«Вы, напэўна, заўважылі, што мая ўмова Путіну была адна: мэты будзем вызначаць мы ў Беларусі, не расіяне. Але эксплуатоўваць дапаможаце, пакуль мы не ўмеем. То-бок разам будзем націскаць на кнопку, не дай бог, калі гэта спатрэбіцца, але мэты будзем вызначаць мы. Пагадзіўся», — казаў Лукашэнка ў 2024 годзе.

Менавіта таму, упэўнены аналітык, на гэтай сустрэчы і спатрэбіўся Мішусцін — каб больш красамоўна растлумачыць, якія могуць быць наступствы адмовы.

— І вось калі тыя ж самыя аналітыкі, якія калісьці сцвярджалі, што Пуцін не нападзе на Украіну, бо гэта неразумна і нерацыянальна, цяпер кажуць, што нерацыянальна патрабаваць ад Беларусі ўступлення ў гэтую вайну — маўляў, гэтыя 50 000 дрэнна падрыхтаваных паркетных салдатаў надвор’я не зробяць, — дык варта паглядзець, якія памеры страт расійскай арміі за месяц. 30 000. То бок, груба кажучы, месяца два практычна можна пратрымацца гэтым «біяматэрыялам», — адзначае Сяргей Чалы.

Калі лагіка такая, што неразумна кідаць новых людзей у гэтую топку вайны, дык пачакайце, а ці не тое самае цяпер робіць Пуцін са сваімі людзьмі? Чаму вы яму не кажаце, што неразумна працягваць кідаць у топку сваіх людзей са стратамі 30 000 на месяц? А тут яшчэ ёсць, ды нават плаціць не трэба.

Хлопцы, гэты аргумент не працуе! Гэта якраз той выпадак, калі адбываюцца чалавечыя ахвярапрынашэнні дыктатара, які загнаў сябе ў кут, апынуўся ў той момант, калі здзелка з д’яблам пайшла не так, як ты планаваў.

Менавіта да гэтага яго і схілялі. І вось гэтыя словы Пуціна, што панікі ў Лукашэнкі няма, значаць, што ўсё наадварот. І сцэнар эскалацыі, прычым, магчыма, нават ядзернай, разглядаўся, — лічыць Сяргей Чалы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках