Беларус змагаецца з каларадскімі жукамі з дапамогай пыласоса
2- 10.07.2026, 8:21
- 2,106
У каментарыях жартуюць пра «высокія тэхналогіі» на агародзе.
Жыхар Вілейскага раёна Ігар Кіцікаў знайшоў нестандартны спосаб барацьбы з каларадскім жуком, выкарыстаўшы для збору шкоднікаў звычайны пыласос. Незвычайны метад абароны бульбяных градкаў выклікаў бурную рэакцыю ў сацыяльных сетках, піша kraj.by.
Вынаходлівасць садоўніка высока ацанілі многія карыстальнікі: у каментарыях жартуюць пра «высокія тэхналогіі» на агародзе і дзеляцца фантазіямі пра робатаў-пыласосаў, якія маглі б не толькі збіраць жукоў, але і акучваць бульбу.

Нягледзячы на эфектыўнасць метаду, важна быць гатовымі да таго, што бытавая тэхніка, якая працуе ў рэжыме «пыласоса для насякомых», наўрад ці праслужыць доўга.
Сучасны погляд на падзеі і ўласны блог пра Вілейку. Упэўненая, што не бывае нудных тэм: для мяне кожны чалавек і падзея цікавыя.