Прэм'ер Бельгіі прывёз рэвальвер ад Эрдагана, не ведаючы пра гэта
2- 10.07.2026, 9:33
- 3,086
Фота: Getty Images
Барт Дэ Вевер выявіў змесціва падарунка толькі пасля прызямлення на вайсковым аэрадроме.
Прэм'ер-міністр Бельгіі Барт Дэ Вевер толькі пасля вяртання дадому з саміту НАТА даведаўся, што прывёз з сабой рэвальвер, падораны турэцкім прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, і быў вельмі здзіўлены.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».
Як паведамляецца, бельгійскі прэм'ер выявіў змесціва падарунка толькі пасля прызямлення на вайсковым аэрадроме ў Мельсбруку.
Выявіўшы рэвальвер, Дэ Вевер здаў яго паліцыі аэрапорта ў Мельсбруку. Там яго змясцілі ў сейф для зброі.
Таксама паведамлялася, што Эрдаган падарыў агнястрэльную зброю высокапастаўленым чыноўнікам ЕС, якія наведалі саміт НАТА, — старшыні Еўрасавета Антонію Кошце і прэзідэнтцы Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен.
У той жа час прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер