«Карысны ідыёт»: якое заданне Лукашэнка атрымаў ад Пуціна на Валдаі
3- 29.06.2026, 10:04
- 17,156
Сёння для Расіі ключавое пытанне — гэта зняцце санкцый.
Украінскі паліттэхнолаг Юрый Падарожны у эфіры «24 канала» патлумачыў, што Лукашэнка ездзіў да Пуціна па новыя ўказанні.
«Лукашэнка з'яўляецца гауляйтарам Беларусі, гэта значыць прызначаным акупацыйнымі крамлёўскімі ўладамі кіраўніком. Ён не з'яўляецца абраным прэзідэнтам, дэмакратычныя краіны яго не прызнаюць. У гэтым статусе ён ездзіць атрымліваць указанні і заданні ад Крамля, ад Пуціна», — сказаў паліттэхнолаг.
Каментуючы выкарыстанне інфраструктуры ў Беларусі ў інтарэсах расійскай арміі, Падарожны дадаў:
«Гэта абсталяванне працавала на расійскую армію. Такое рашэнне не магло быць прынята ў Беларусі», — патлумачыў ён.
На яго думку, казаць, што ваеннае пытанне вакол Беларусі цалкам закрыта, пакуль рана.
«Казаць, што пытанне ў ваенным плане адносна Беларусі закрыта, не варта», — падкрэсліў паліттэхнолаг.
Пра ролю Лукашэнкі ў адносінах з Захадам
Падарожны лічыць, што цяпер Крэмль можа выкарыстоўваць Лукашэнку не столькі для ваеннай эскалацыі, колькі для спроб наладзіць кантакты з Захадам.
«Я бачу большы патэнцыял Лукашэнкі як карыснага ідыёта для Крамля ў іншым — у тым, што ён будзе спрабаваць з дапамогай мяккіх перамоваў наладжваць адносіны з Вашынгтонам», — заявіў ён.
Паводле слоў эксперта, ключавым пытаннем для Масквы застаецца санкцыйная палітыка.
«Мы ж разумеем, што сёння для Расіі ключавое пытанне — гэта зняцце санкцый», — падкрэсліў Падарожны.
Ён таксама папярэдзіў, што нават адрасныя паслабленні могуць стварыць небяспечны прэцэдэнт.
«Калі для адной галіны робіцца нейкае паслабленне, дык, вядома, такія паслабленні будуць рабіцца і для іншых галін», — сказаў паліттэхнолаг.