Украіна знішчыла «тлустую» цэль Узброеных Сіл РФ у раёне Керчы
1- 29.06.2026, 10:21
- 7,372
У сеціве ўжо з’явіліся паведамленні пра магутны пажар.
У ноч на панядзелак, 29 чэрвеня, у акупаваным Крыме зноў прагучалі магутныя выбухі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Сілам абароны Украіны ўдалося паразіць вельмі значныя ваенныя цэлі, піша «Дыялог».
Паводле звестак OSINT-пабліка Exile+, у раёне Керчы магла быць паражана пазіцыя зенітнага ракетнага комплексу «С-300» або «С-400». Гэта адны з перадавых расійскіх сістэм СПА, яны надзвычай дарагія і знаходзяцца ў пэўным дэфіцыце.
У ноч з 28 на 29 чэрвеня ў часова акупаваным РФ Крыме былі зафіксаваныя атакі дронаў, серыя выбухаў, а таксама месцамі знікла электрычнасць.
У прыватнасці, паведамлялася пра выбухі ў Севастопалі ў раёне Казацкай бухты, а таксама ў вёсцы Арлоўка на Паўночным баку горада.
Акрамя таго, паступала інфармацыя пра магутны выбух у Бахчысарайскім раёне і пра гукі пралёту дронаў.