Сын ураджэнца Беларусі будзе гуляць у НБА
1- 26.06.2026, 17:13
- 1,138
Фота: Jessica Hill/Associated Press
Яго бацька з Мінска.
Пазаўчора ўначы ў Брукліне адбыўся штогадовы драфт НБА, на якім у першым раўндзе быў абраны амерыканец Алекс Карабан, піша ctinsider.com.
Гэта 23-гадовы баскетбаліст, які выступае на пазіцыі лёгкага або цяжкага форварда, якога ўзяў «Кліўленд», але адразу ж па ўзаемнай папярэдняй дамоўленасці перадаў у «Сакрамэнта».
Папярэднія чатыры гады Карабан гуляў за «Юкон Хаскіс» — універсітэцкую каманду Канэктыкуту.
Цікава, што Карабан — сын імігрантаў з Беларусі і Украіны. Яго бацька Аляксей Карабан нарадзіўся ў Мінску, а маці — у Львове. Ён — старэйшы з трох дзяцей.