17 чэрвеня 2026, Серада, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вучоныя заявілі аб адкрыцці сусветнага маштабу

6
Беларускія вучоныя заявілі аб адкрыцці сусветнага маштабу
Ілюстрацыйнае фота

На дрэвах у Гомелі знайшлі раней невядомыя навуцы арганізмы.

Беларускія біялогі заявілі аб адкрыцці сусветнага маштабу. Вучоныя Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны выявілі ў рэгіёне новыя, раней невядомыя навуцы віды грыбоў і лішайнікаў, паведаміў прапагандысцкі дзяржаўны тэлеканал СТВ.

Адзін з выяўленых арганізмаў рос проста на прыдарожных дрэвах у Навабеліцкім раёне Гомеля. Крошачную знаходку афіцыйна зарэгістравалі і назвалі «Спіраграфа Скарыны». Адзначаецца, што за гучнай сенсацыяй стаяць пяць гадоў каласальнай працы. Гамяльскія спецыялісты праводзілі найскладанейшыя тэсты, уключна з малекулярна-генетычнай экспертызай.

«Вельмі шмат намаганняў спатрэбілася на тое, каб менавіта даказаць, што гэта насамрэч не варыяцыя, што яно не проста адрозніваецца таму, што расце ў горадзе, што гэта сапраўды нешта абсалютна новае ў маштабе планеты, у сусветным плане, і ўжо выявіць адрозненні не толькі вонкавыя, але і на генетычным узроўні для таго, каб якраз-такі даць новую назву гэтым грыбам», — расказаў прафесар кафедры біялогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Андрэй Цурыкаў.

Цяпер гамяльская каманда рыхтуе да публікацыі чарговыя адкрыцці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках