Прэм'ер Італіі на саміце G7 прызналася, што кінула курыць
3- 16.06.2026, 20:19
- 1,758
ФОТА: GETTY IMAGES
Прэзідэнт Еўракамісіі ўзрадавалася рашэнню Джорджы Мелоні.
Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні у кулуарах саміту «Групы сямі» ў Францыі распавяла іншым лідарам, што кінула курыць месяц таму.
Пра гэта гаворыцца ў відэазапісе нефармальнай сустрэчы лідараў, апублікаванай выданнем Euronews.
У размове з іншымі лідэрамі G7 Мелоні кажа, што хоча выпіць кавы. На гэта канцлер Германіі Фрыдрых Мерц жартам пытаецца, ці не хоча яна да напою яшчэ і цыгарэту.
Italian Prime Minister Giorgia Meloni has quit smoking — and shared the news with fellow G7 leaders over coffee.
European Council President Antonio Costa had his own milestone to offer: he gave up 21 years ago.🚭 pic.twitter.com/NcJmQ7qvP0
— euronews (@euronews) June 16, 2026
«Не, я кінула», — адказвае прэм'ер-міністр Італіі.
На гэта прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен усклікае: «Брава!». Ад іншых прысутных лідараў таксама чуваць воклічы адабрэння.
Кіраўніца ўрада Італіі распавяла, што кінула курыць месяц таму. Пасля гэтага прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стамер звярнуўся да прэзідэнта Еўрапейскага савета Антоніу Кошце з пытаннем, калі той кінуў курыць.
«Я кінуў у 2005 годзе… Ніколі да гэтага не вяртаўся. 21 год таму», — адказвае Кошта.