Спецслужбы Польшчы прапаноўвалі ахову забітаму расійскаму мастаку Скрэпецкаму
- 16.06.2026, 20:42
- 1,438
Прэс-сакратар урада Польшчы паведаміў, што апазіцыянер адмовіўся ад аховы.
Польскія спецслужбы прапаноўвалі ахову грамадзяніку Расіі, мастаку Сямёну Скрэпецкаму (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў), які быў забіты 15 чэрвеня. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар урада Польшчы Адам Шлапка, піша Gazeta.pl.
«Спецслужбы раней прапаноўвалі яму быць асобай пад аховай. Але ён проста адчуваў сябе ў бяспецы і не хацеў аховы», — сказаў Шлапка.
Напярэдадні мастак і апазіцыйны блогер Сямён Скрэпецкі, які пакінуў Расію ў 2021 годзе, стаў ахвярай узброенага нападу на аўтастаянцы жылога комплексу у горадзе Бяла-Падляска, недалёка ад беларускай мяжы. Адным з самых гучных перформансаў Скрэпецкага стала відэа, на якім ён публічна спаліў расійскі пашпарт.