Трамп пацвердзіў падпісанне здзелкі з Іранам
3- 15.06.2026, 19:36
- 1,100
Ён таксама пацвердзіў, што Армузскі праліў часткова адкрыты.
ЗША і Іран ужо падпісалі пагадненне, заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп на сустрэчы з французскім калегам Эмануэлем Макронам. Ён таксама пацвердзіў, што Армузскі праліў часткова адкрыты.
«У пятніцу ён будзе цалкам адкрыты», — заявіў Трамп. Паводле яго слоў, фінальны тэкст пагаднення будзе апублікаваны пасля 19 чэрвеня.
У гэты ж дзень павінна адбыцца вочная сустрэча перамоўшчыкаў ЗША і Ірана ў Швейцарыі. Электронную версію пагаднення бакі падпісалі напярэдадні, паведамляў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс.