FPV-дрон ЗСУ ўляцеў у «буханку» акупантаў
10- 15.06.2026, 17:28
- 2,150
Момант удару зняла экшн-камера аднаго з расіянаў.
У сеціве з'явіўся відэазапіс, зняты на экшн-камеру аднаго з акупантаў у момант атакі ўкраінскага беспілотніка на аўтамабіль УАЗ («буханка»), у якім перасоўваліся расіяне.
Як паведамляе «Цэнзар.НЕТ», на запісе відаць рух аўтамабіля па палявой дарозе ў Данецкай вобласці. У салоне знаходзіліся як мінімум трое акупантаў. Дрон-камікадзэ трапляе ў аўтамабіль, верагодна, з боку кіроўцы. Пасля траплення «буханка» з'язджае на абочыну, а ацалелыя акупанты бягуць у кусты. Судзячы па запісе, аўтамабіль загарэўся, а адзін з акупантаў быў ліквідаваны.
Увага! Нецэнзурная лексіка!