13 чэрвеня 2026, Субота, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кардынальныя перамены: дэбютаваў новы Hyundai I20

1
Кардынальныя перамены: дэбютаваў новы Hyundai I20

Новая мадэль змянілася да непазнавальнасці як звонку, так і ўнутры.

Новы Hyundai i20 чацвёртага пакалення быў прадстаўлены ў Бразіліі, а пачатак яго продажаў запланаваны на пачатак 2027 года. Пра аўтамабіль распавялі на сайце Motor1.

Дызайн Hyundai i20 кардынальна змяніўся і стаў больш рэзкім. Хэтчбэк адрозніваецца выгнутай лініяй вокнаў і зрэзанай задняй часткай. Касавугольныя фары і трохвугольныя заднія ліхтары злучаныя святлодыёднымі палоскамі. У лінейцы з’явілася пазадарожная версія X-Line з выразным пластыкавым абвесам. Да таго ж, аўтамабіль істотна вырас у памерах.

Габарыты Hyundai i20 2027:

- даўжыня — 4130 мм;

- шырыня — 1780 мм;

- вышыня — 1505 мм;

- колавая база — 2580 мм;

- маса — 1205 кг.

Салон Hyundai i20 выкананы ў стылі электрамабіляў Ioniq — з двума экранамі на прыборнай панэлі і сэнсарнымі кнопкамі. Хэтчбэк стаў больш прасторным, а аб’ём яго багажніка павялічыўся да 346 л.

Новы Hyundai i20 дэбютаваў з бензінавымі рухавікамі аб’ёмам 1,0 л — атмасферным магутнасцю 80 к.с. і з турбонаддувам магутнасцю 115 к.с. У першым выпадку ўстаноўлена 5-ступеністая механічная каробка перадач, у другім — 6-ступеністая аўтаматычная.

Больш магутная версія разганяецца да 100 км/г за 11,7 с і развівае хуткасць 184 км/г, а выдатак паліва складае 7,9 л/100 км у горадзе і 7 л/100 км на трасе. У некаторых краінах мадэль будуць прапаноўваць з рухавікамі аб’ёмам 1,2 л.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках