18 чэрвеня 2026, Чацвер, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава ігнаруюць тэхагляд

18
Беларусы масава ігнаруюць тэхагляд

Больш за палову аўтамабіляў ездзяць без тэхагляду.

У Беларусі больш за палову аўтамабіляў не маюць дзейснага тэхагляду. Такія даныя падае арганізацыя «Белтэхагляд» па стане на 1 чэрвеня 2026 года.

Усяго ў краіне зарэгістравана больш за 4,5 млн транспартных сродкаў. Аднак дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху (тэхагляд) аформлены толькі на 2,13 млн аўтамабіляў. Такім чынам, каля 2,4 млн машын, або 52,9%, альбо не прайшлі тэхагляд, альбо маюць пратэрмінаваны дазвол.

Пры гэтым колькасць дзейсных дагавораў страхавання значна вышэйшая. Страхоўка аформлена прыблізна на 2,8 млн аўтамабіляў — гэта на 663 тыс., або амаль на 24%, больш, чым колькасць машын з дзейсным тэхаглядам.

Такім чынам, многія аўтаўладальнікі аддаюць перавагу афармляць страхавыя палісы, каб абараніцца ад фінансавых рызык пры ДТЗ, але пры гэтым ігнаруюць абавязковую працэдуру праверкі тэхнічнага стану аўтамабіляў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках