10 чэрвеня 2026, Серада, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ўсталююць антыдронныя сеткі ля мяжы з Беларуссю

Ва Украіне ўсталююць антыдронныя сеткі ля мяжы з Беларуссю
ілюстратыўнае фота

Работы ўжо пачаліся.

У Валынскай вобласці асобныя дарогі ў памежных з Беларуссю раёнах абароняць антыдроннымі сеткамі. Пра гэта «Суспільне Луцк» паведаміў выконваючы абавязкі начальніка абласной ваеннай адміністрацыі Раман Раманюк.

Паводле яго слоў, такія сеткі ўжо даказалі сваю эфектыўнасць на поўдні і ўсходзе Украіны.

«Сеткі — гэта тыя рэчы, якія цяпер дапамагаюць на поўдні і ўсходзе. Расія і Беларусь праводзяць розныя віды разведкі. Для нас важна паказаць ім, даць сігнал, што мы максімальна абаронены. Гэта не азначае, што да нас заўтра нешта паляціць, але гэта паказчык падрыхтоўкі», — сказаў кіраўнік АВА.

Колькі менавіта сетак плануюць усталяваць і на якіх участках, у адміністрацыі не ўдакладняюць.

Раманюк таксама адзначыў, што ўмацаванне мяжы працягваецца. Паводле дадзеных Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, па стане на 10 чэрвеня скупчэння асабовага складу або тэхнікі на лініі мяжы з Беларуссю ў межах Валынскай вобласці не назіраецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках