У Беларусі забаранілі кітайскія электрапрыборы і цацкі
- 10.06.2026, 17:20
- 2,386
Некаторыя з іх могуць быць у вас дома.
Пазлы, кніжкі, аўтамат-цацка, абагравальнік — у рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарта трапілі тавары расійскіх, кітайскіх і беларускіх вытворцаў. Тавары з гэтага спісу забаронена ўвозіць і прадаваць, паведамляе Onlíner.
Так, пазлы «Рыжы кот» і «Маша і мядзведзі», а таксама развівальная гульня «Гадзіннік-каляндар» і дошкі для выпальвання «Квадрацыкл і матацыкл», «Трыцэратопс і тыраназавр» значна перавышаюць дапушчальны ўзровень міграцыі фармальдэгіду ў паветранае асяроддзе. У дзіцячай кнізе «Цудоўнае падарожжа Нільса з дзікімі гусямі» зафіксаваныя занадта вузкія для маленькага чытача прабелы паміж словамі.
Аўтамат-цацка і сінтэзатар-цацка з Кітая аказаліся гучней, чым дапускаецца, а пры праверцы электрычных чайнікаў Leben адбыўся прабой ізаляцыі. Падобныя праблемы ў начнікоў «Месяц» і «Зорка». Забаронены да абарачэння і пяць мадэляў беларускага электраканвектара «Теплея» — ёсць прэтэнзіі да афармлення інструкцый і да цеплаўстойлівасці.
