Ўчасткі ў адной з самых дарагіх вёсак пад Мінскам каштуюць па $100 000
2- 1.06.2026, 18:07
- 1,850
Населены пункт знаходзіцца ўсяго за 14 кіламетраў ад МКАДу.
Пад Мінскам у 300-гадовай вёсцы ўчасткі каштуюць па 100 000 долараў, паведамляе партал Дзяржынскага раёна.
Сёння вёска Чыкі лічыцца адным з самых дарагіх месцаў Мінскай вобласці. Участкі пад будаўніцтва тут прадаюцца за 100 тысяч долараў.
Прывабнасць населенага пункта павышаюць блізкасць да вадасховішча Чыкі на рацэ Вязенская і адлегласць — усяго 14 кіламетраў ад МКАДу.