9 траўня 2026, Субота, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Новасібірску пачаўся перапалох з-за банера з арангутанам да 9 мая

15
У Новасібірску пачаўся перапалох з-за банера з арангутанам да 9 мая

Малпа Бату — не проста жывёла, а мясцовая знакамітасць.

Прокуратура Новасібірскай вобласці РФ праводзіць праверку ў сувязі з размешчаным у Новасібірску банерам да 9 мая з выявай арангутана і надпісам «З Днём Перамогі!», пра гэта паведамляе інфармагенцтва ТАСС.

Першапачаткова таксама паведамлялася, што плакат правярае і Раскамнагляд, але яго згадка была выдаленая.

Заяўляецца, што на банер паскардзіліся жыхары Новасібірска.

Банер з жывёлінай размясціў Новасібірскі заапарк. Дырэктар заапарка Андрэй Шыла растлумачыў агенцтву, што на плакатах вырашылі змясціць фотаздымак арангутана, такім чынам выказаўшы «падзяку ад жывёл за выратаванне» ў гады вайны. «Мне здаецца, гэта, наадварот, правільная гісторыя. Мы — заапарк, лагічна, што мы выкарыстоўваем у віншавальных банерах фота жывёл», — сказаў ён.

Мясцовыя СМІ адзначаюць, што змяшчаны на плакаце арангутан Бату — не проста жывёла, а новасібірская знакамітасць. У заапарку ён дэманструе наведвальнікам сваё ўменне надзяваць футболку і піць сок праз саломінку, а ў 2022 годзе ўдзельнічаў у так званых выбарах сімвала «Навагодняй сталіцы Расіі», якія суправаджаліся скандалам — высветлілася, што чыноўнікі выкарыстоўвалі накруткі і адміністрацыйны рэсурс пры галасаванні за жывёл з заапаркаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках