9 траўня 2026, Субота, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕС хоча тэрмінова прыняць Малдаву ў блок

1
ЕС хоча тэрмінова прыняць Малдаву ў блок

Хуткасць мае значэнне.

Брусэль плануе максімальна паскорыць працэс далучэння Малдавы. Канкрэтную дату пачатку афіцыйных перамоваў яшчэ не назвалі, але пытанне плануюць вырашыць вельмі хутка.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

На сустрэчы з прэзідэнткай Малдавы Маяй Санду вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах Кая Каллас адзначыла, што пасля змены кіраўніцтва ў асобных еўрапейскіх краінах Кішынёў апынуўся ў «спрыяльных умовах» для ўступлення ў ЕС.

Брусэль хоча скарыстаць гэты момант неадкладна. Вось што заявіла Каллас:

«Мы яшчэ не ўстанавілі гэтую дату (уступлення Малдавы ў ЕС, - рэд.), але відавочна, што нам трэба дзейнічаць хутка».

Хуткасць мае значэнне таму, што пакуль ніводная з дзяржаў Еўрасаюза не выступае супраць сяброўства Малдавы, але ўрады краін могуць змяніцца.

«Вось чаму я таксама лічу, што нам варта дзейнічаць, пакуль ніхто не супраць Малдавы, таму што ніколі не ведаеш, калі прыйдзе ўрад, у якога можа ўзнікнуць, ведаеце, двухбаковая праблема», — дадала Каллас.

Акрамя гэтага, кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі адзначыла прагрэс краіны ва ўкараненні рэформаў. Пытанні бяспекі таксама абмеркавалі. Замарожаны канфлікт у непрызнаным Прыднястроўі таксама не павінен стаць перашкодай інтэграцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках