Расія згадзілася на прапанову Трампа аб перамір'і і абмене палоннымі
3- 9.05.2026, 4:45
- 5,228
Перамір'е з Украінай павінна працягнуцца да 11 мая.
Расія згадзілася падтрымаць ініцыятыву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб падаўжэнні перамір'я з Украінай да 11 мая. Пра гэта паведаміў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.
«Расія падтрымала ініцыятыву Трампа аб правядзенні з Кіевам у перыяд да 11 мая абмену палоннымі ў фармаце «тысяча на тысячу», — заявіў ён.
Па яго словах, дамоўленасці аб падаўжэнні перамір'я і абмене палоннымі дасягнутыя падчас тэлефонных кантактаў з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША. Вашынгтон знаходзіўся на сувязі з Кіевам падчас абмеркавання.
«Важна, што ініцыятыва прэзідэнта Трампа па перамір'і і абмену палоннымі прыурочаная менавіта да 81-й гадавіны Перамогі», — дадаў Ушакоў.