11 траўня 2026, панядзелак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч усклаў кветкі на Вайсковых могілках Мінска

6
Мікалай Статкевіч усклаў кветкі на Вайсковых могілках Мінска

Лідар апазіцыі растлумачыў, чаму робіць гэта менавіта там і менавіта 8 мая.

Лідар апазіцыі, вызвалены палітвязень Мікалай Статкевіч усклаў кветкі на магілах на Вайсковых могілках Мінска і патлумачыў, чаму зрабіў гэта менавіта там і менавіта 8 мая.

«Зараз гісторыя паўтараецца. Зноў развязалі вайну з мэтай узяць рэванш за прайграную, толькі ўжо не Першую сусветную, а Трэцюю сусветную «халодную» вайну. Зноў спрабуюць вярнуць страчаныя тэрыторыі, толькі не Данцыг і Эльзас, а Крым і ўсю Украіну, зноў «абароняць правы суайчыннікаў», толькі не ў Судэтах, а на Данбасе, зноў хочуць пабудаваць свой свет, толькі не «арыйскі», а «рускі», — піша Статкевіч у сваім Telegram-канале. — І спрабуюць выкарыстоўваць у сваёй вайне тых, хто змагаўся і загінуў, спрабуючы спыніць усё пералічанае.

Мёртвыя не вінаватыя, калі іх выкарыстоўваюць у палітычных гульнях і інфармацыйных войнах. Яны не могуць устаць з магіл, каб абараніць сябе. Як не можа ўстаць з магілы на Вайсковых могілках лётчык Акрэсцін, каб запярэчыць таму, што ягонае імя ў вачах усёй планеты звязалі з месцам, дзе людзей катавалі за іх перакананні».

Статкевіч таксама нагадаў, што ў канцы чэрвеня 2020 года, калі ён адбываў арышт у ізалятары на вуліцы імя Акрэсціна, яму завочна дадалі яшчэ 15 сутак. Падставай назвалі «правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» — ускладанне кветак 8 мая таго ж года на Вайсковых могілках Мінска да магіл загінулых салдат.

«Я думаю, што цяжка знайсці больш красамоўнае сведчанне сапраўднага стаўлення ўладаў да памяці шматмільённых ахвяр той, развязанай таталітарнымі рэжымамі, вайны».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках