Цэна на нафту будзе каля плінтуса
2- Віктар Андрусіў
- 7.05.2026, 8:35
- 3,784
Важнае рашэнне.
На гэты раз, я думаю, іранскае пагадненне блізка. Для нас не можа быць нічога важнейшага, чым завяршэнне вайны.
Што важна разумець — гэтая вайна не можа скончыцца без зняцця санкцый з Ірана, які займае трэцяе месца па запасах нафты і другое — па запасах газу. Як толькі гэта хлыне на сусветны рынак, цана будзе каля плінтуса.
Сам факт магчымага пагаднення і зняцця санкцый з Ірана стварае стратэгічную пагрозу для РФ. Оркі разлічваюць, што завяршэнне вайны дасць ім магчымасць хутка аднавіць пастаўкі і за кошт гэтага адбудаваць эканоміку і армію. Але верагоднасць выхаду іранскай нафты на сусветны рынак азначае, што ў стратэгічнай перспектыве ім няма за кошт чаго атрымаць звышпрыбыткі. І спальваць свае рэшткі ў гарніле незразумелай вайны, з пункту гледжання дасягненняў, — самазабойства.
Віктар Андрусіў, Telegram