Ці паляціць Лукашэнка на злашчасны парад?
17- 7.05.2026, 9:28
- 3,546
Ад паходу на прапагандысцкае мерапрыемства адмовіўся нават Фіцо.
На парад у Маскве 9 мая да расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна прыедуць некалькі замежных гасцей, у тым ліку і беларускі дыктатар Лукашэнка.
Сярод заяўленых удзельнікаў — прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў, так званы прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Алан Гаглоеў і лідар партыі «Саюз незалежных сацыял-дэмакратаў» у Рэспубліцы Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік. Прэм'ер Славакіі Роберт Фіцо, які мусіў быць галоўным госцем параду, заявіў, што прыляціць у Маскву, але на Чырвоную плошчу не прыйдзе.
Апошнім часам парад 9 мая, куды Лукашэнка вымушаны лётаць, стаў для дыктатара сапраўдным выпрабаваннем. Яму двойчы станавілася дрэнна падчас мерапрыемстваў на Чырвонай плошчы — у 2023 і 2024 гадах.
На гэты раз парад у Маскве звязаны яшчэ з адной небяспекай — прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што 9 мая ў сталіцу РФ могуць прыляцець украінскія дроны.