31 траўня 2026, Нядзеля, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія лакаматывы бізнес-класа знялі з маршрута Мінск — Магілёў

1
Польскія лакаматывы бізнес-класа знялі з маршрута Мінск — Магілёў
Фота: БЧ

Прычынай названы пазапланавы рамонт.

Польскія дызель-цягнікі PESA 731M часова выведзеныя з эксплуатацыі на асобных маршрутах, паведамілі ў тэлеграм-канале Беларускай чыгункі (БЧ).

Змены закранулі цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, што курсіравалі паміж Мінскам і Магілёвам. На час адсутнасці дызель-цягнікоў іх заменяць склады з лакаматыўнай цягай.

У прыватнасці, замена закранула рэйсы №742/741 Мінск — Магілёў — Мінск, №746 Мінск — Магілёў, а таксама №742 Мінск — Магілёў.

У БЧ удакладнілі, што пасажырам, якія раней набылі квіткі ў бізнес-клас, будзе кампенсавана розніца ў кошце праезду пры звароце ў квітковыя касы.

Прычынай часовага зняцця цягнікоў з маршрутаў названы пазапланавы рамонт рухомага складу. Арганізацыя папрасіла прабачэння ў пасажыраў за дастаўленыя нязручнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках