Расіянам пачалі адкрыта тлумачыць выгаду ад паразы ў вайне з Украінай
28- Тэлеграм-канал Astra
- 28.05.2026, 9:42
- 24,076
За справу ўзялася газета «Маскоўскі камсамолец».
Пракрамлёўскае выданне «Маскоўскі камсамолец» апублікавала артыкул пад загалоўкам «Уражальныя паразы: калі геапалітычныя паразы могуць быць карыснейшымі за бліскучыя перамогі».
У артыкуле аўтар Дзмітрый Красноў — адвакат і член Грамадскай палаты Масквы — піша, што «буйныя геапалітычныя паразы часам аказваліся карыснейшымі, чым бліскучыя перамогі».
«Кожная ваенная параза, кожны «ганебны мір» не разбуралі Русь, Расію, а рабілі яе мацнейшай і ў будучыні выклікалі пашырэнне межаў і ўмацаванне пазіцый», — сцвярджае Красноў.
Паводле яго слоў, «любы ганебны мір» нараджаў «абязтлушчванне элітаў і больш свабоды народу», а «разгромленая краіна пачынала імкліва набіраць моц».
Аўтар лічыць, што Пётр Першы стаў «Вялікім», «таму што здолеў прыняць правільнае рашэнне пасля паразы ў адной бітве, а не ў вайне цалкам»:
«Яму хапіла аднаго нарвскага пінка, каб зразумець тое, да чаго іншыя дадумваліся толькі пасля страты Севастопаля, Порт-Артура або цэлых губерняў паводле Брэсцкага міру».
«На жаль, каб паўтарыць досвед Пятра, трэба быць настолькі ж вялікім. Эліты заўсёды бліжэй да трона, чым простыя людзі, таму кіраўніцтву дзяржавы не так проста прыняць рашэнне, што разрывае заганнае кола, да паразы», — падсумаваў ён.
Тэлеграм-канал Astra